Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
falvarak_rakutsoushchyna
Описание
Філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Фальварак Ракуцёўшчына» – музейны комплекс у вёсцы Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
У маёнтку Лычкоўскіх, летам 1911 года, гасцяваў класік беларускай літаратуры М.Багдановіч. У Ракуцёўшчыне паэт напісаў два цыклы вершаў: «Старая Беларусь» і «Места» (усяго 17 вершаў) і дзве паэмы «Вераніка» і «У вёсцы».
«Фальварак Ракуцёўшчына» ўключае ў сябе: сядзібу Лычкоўскіх (Дом гаспадара, Дом арандатара), тэрыторыю вакол сядзібы, крыніцу Максіма, помнік і пісьменніцкі парк.
Музеефікацыя ракуцёўшчынскіх мясцін пачалася ў 70-я гады ХХ стагоддзя. У чэрвені 1977 года па прапанове супрацоўнікаў Мінскага абласнога краязнаўчага музея (г.Маладзечна) быў устаноўлены помнік у вёсцы Ракуцёўшчына – два камяні: адзін як вечная свечка памяці, на другім – выбіты радкі з “Санета” М.Багдановіча. У 1981 годдзе каля помніка вядомымі беларускімі пісьменнікамі быў пасаджаны “Максімаў сад”.
__________________________________________
Адрас: в. Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
Тэл.: 8-0176-7-96-1-41
Музей працуе: з 9.00 да 17.00
Вых.: Панядзелак